Бяроза-Картузская (гміна)
Выгляд
Бяроза-Картузская | |
---|---|
польск.: Gmina Bereza Kartuska | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Пружанскі павет |
Адміністрацыйны цэнтр | Бяроза-Картузская |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1932 |
Насельніцтва (1921) | 5 108[1] |
Гміна Бяроза-Картузская (польск.: Gmina Bereza Kartuska) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1932 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў Бярозе-Картузскай, якая з’яўлялася асобнай гарадской гмінай[2].
У міжваенны перыяд гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павета Палескага ваяводства[1]. 22 студзеня 1926 года ў склад гміны Бяроза-Картузская перададзена частка тэрыторыі гмін Равяцічы і Сялец[3].
1 красавіка 1932 гміна скасавана, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Малеч i Сялец, а таксама новаўтворанай гміны Сігневічы[4].
Зноскі
- ↑ а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46
- ↑ Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109